Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што прэзідэнт краіны Анджэй Дуда не ўзгадніў з урадам прапанову аб павышэнні да 3% ВУП мінімальных выдаткаў на абарону ў НАТА. «Я скептычна стаўлюся да такіх чаканняў», – адзначыў Радаслаў Сікорскі:
– Я скептычна стаўлюся да павышэння чаканняў, таму што тады замест поспеху саміту, то бок большай часткі выканання стандартаў, узгодненых у Ньюпарце, мы можам асудзіць сябе на правал. Дзеля чаго? – рытарычна спытаў міністр замежных спраў Польшчы.
У сакавіку прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў павысіць мінімальны парог выдаткаў на абарону ў НАТА з 2 да 3%, і Дональд Трамп падхапіў гэтую ідэю ў сваёй выбарчай гонцы.
Радаслаў Сікорскі знаходзіўся ў Вашынгтоне, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі Белага дому і дарадцам экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Польскі міністр таксама прыняў удзел у канферэнцыі, арганізаванай газетай Financial Times.
Галоўнай мэтай візіту Радаслава Сікорскага ў сталіцу ЗША быў удзел у панэльнай дыскусіі аб вайне ва Украіне і яе наступствах. Міністр таксама сустрэўся з новым дырэктарам па справах Еўропы Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Майклам Карпентэрам.
pr/iar/ez