Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы Дональд Туск агучыў план абароны і стрымлівання «Шчыт «Усход»

18.05.2024 13:03
Туск таксама сказаў, што ў апошнія тыдні ў Польшчы адбылося некалькі актаў сабатажу і дыверсій.
          . , 18  2024
Прэм'ер Польшчы Дональд Туск агучыў план абароны і стрымлівання «Шчыт «Усход». Кракаў, 18 мая 2024 года PAP/Art Service

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск агучыў план абароны і стрымлівання «Шчыт «Усход». У рамках гэтага плану будзе ўкладзена 10 млрд злотых (каля 2 млрд 370 млн еўра) у бяспеку ўсходняй мяжы Польшчы. Гэты праект накіраваны на ўмацаванне абаронных здольнасцей краіны і павышэнне бяспекі яе ўсходніх граніц.

Туск таксама сказаў, што ў апошнія тыдні ў Польшчы адбылося некалькі актаў сабатажу і дыверсій.

«На наступным тыдні я паінфармую грамадскасць Польшчы аб дзеяннях супраць ініцыятараў правакацый і актаў сабатажу ды дыверсій. На жаль, у апошнія тыдні мы маем справу з імі і на польскай зямлі», - заявіў Туск.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што польская дзяржава эфектыўна змагаецца са згаданымі пагрозамі. «Мы супрацьдзейнічаем, затрымліваем і арыштоўваем тых, хто спрабуе напасці на Польшчу тут, на нашай зямлі. Польская дзяржава будзе абсалютна бязлітасная да іх», - падкрэсліў Туск.

Дональд Туск прыняў удзел у памятных мерапрыемствах з нагоды 80-й гадавіны бітвы пры Монтэ-Касіна, якія прайшлі ў суботу, 18 мая, у Кракаве.

Бітва пры Монтэ-Касіна - гэта серыя з чатырох бітваў, у выніку якіх войскі антыгітлераўскай кааліцыі прарвалі лінію нямецкіх умацаванняў і авалодалі Рымам. Вялікую ролю ў бітве адыграў 2-і Польскі корпус пад камандаваннем генарала Уладзіслава Андэрса.

вс