Польшча пакуль што не збіраецца адкрываць аўтапераходу «Баброўнікі», заявіў міністр замежных спраў краіны Радаслаў Сікорскі. «Я б таксама хацеў, каб гэтая мяжа была зусім у іншым стане», – сказаў Сікорскі, зазначыўшы, што на адкрыццё КПП не дазваляе аднак сітуацыя. Кіраўнік МЗС нагадаў, што супраць Польшчы беларускі і расійскі рэжымы вядуць гібрыдную вайну, выкарыстоўваючы нелегальных мігрантаў.
«Цяпер у Беларусі адбываюцца найбуйнейшыя рэпрэсіі ў гісторыі гэтага рэжыму. Мне, на жаль, вельмі шкада, таму што я таксама хацеў бы, каб нашы прадпрымальнікі маглі весці нармальную дзейнасць, але менавіта Лукашэнка з Пуціным знаходзяцца ў стане гібрыднай вайны з Еўропай, а не наадварот», – зазначыў Сікорскі.
На днях падчас сустрэчы ў Беластоку пра магчымасць адкрыцця КПП «Баброўнікі» заяўляў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
вс