Беларуская Служба

У Польшчу прыбыў апошні транспарт танкаў M1A1 Abrams

27.06.2024 15:01
Зараз на ўзбраенні Войска Польскага агулам 116 танкаў Abrams.
M1 Abrams
M1 AbramsAutorstwa Spc. Joshua Zayas - https://www.dvidshub.net/image/7972293/polish-armed-forces-day-parade, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=136456227

Апошні транспарт, набытых у ЗША танкаў M1A1 Abrams прыбыў у Польшчу. Войска Польскае паведамляе, што чацвёрты транш уключаў 47 танкаў, набытых у студзені мінулага года і пастаўку запчастак. Таксама для абслугоўвання танкаў Abrams былі пастаўленыя 26 машын тэхнічнага забеспячэння.

Гэта апошняя пастаўка танкаў гэтага тыпу перад пачаткам паставак узброеным сілам Польшчы асноўных баявых танкаў Abrams тыпу M1A2 SEP, кантракт на якія быў заключаны ў красавіку 2022 года.

Першы танк Abrams быў дастаўлены ў Польшчу год таму. Амерыканскі бок адправіў тады 14 танкаў і тры машыны тэхнічнага забеспячэння. Наступныя транспарты прыбылі ў лістападзе 2023 года і студзені гэтага года.

Зараз на ўзбраенні Войска Польскага агулам 116 танкаў Abrams.

IAR/аз