Нямецкі ўрад таксама вырашыў пабудаваць у Берліне мемарыял для тых, хто загінуў падчас акупацыі, паведаміў канцлер Олаф Шольц:
– Германія прыкладзе ўсе намаганні, каб падтрымаць тых, хто выжыў падчас нямецкага нападу і акупацыі ў 1939-45 гадах. Германія таксама будзе ўшаноўваць нашу пакутлівую агульную гісторыю. На мінулым тыдні Кабінет міністраў ФРГ вырашыў пабудаваць у Берліне месца памяці польскіх ахвяр Другой сусветнай вайны і акупацыі нацыянал-сацыялістаў. «Нямецка-польскі дом» павінен быць бачным знакам ад забыцця і перасцярогай на будучыню.
Прэм’ер-міністр Дональд Туск пасля сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам сказаў, што заява канцлера аб жаданні кампенсаваць пакуты жывым ахвярам Другой сусветнай вайны вынікае з патрэбы нямецкага боку. «Гэта не толькі жэст у абмен на нешта», – падкрэсліў кіраўнік польскага ўрада:
– Гэта ніякім чынам не кампенсуе тое, што Польшча страціла з віны Нямеччыны, але гэтыя словы могуць служыць пачаткам новых польска-нямецкіх зносін, бо пазітыўныя жэсты ў палітыцы таксама вельмі важныя. Ці з гэтага штосьці пачнецца? – пабачым, але напэўна гэта нічога не перакрывае і гэта нейкі зрух у далікатных пытаннях.
Олаф Шольц падкрэсліў, што пазіцыя нямецкага ўрада адносна выплаты Польшчы ваенных рэпарацыяў застаецца нязменнай, што ў фармальна-юрыдычным сэнсе пытанне закрытае.
Прэм'ер-міністр Польшчы і канцлер Германіі ўзначалілі першыя з 2018 года польска-нямецкія міжурадавыя кансультацыі.
яс/IAR