Беларуская Служба

Польшча пацвердзіла, што ў Малашэвічах на мяжы з Беларуссю праводзіўся дэталёвы кантроль тавараў

03.07.2024 16:19
Міністр Сікорскі не выключае перакрыцця грузавога транспарту з Беларусі.
  ()
Радаслаў Сікорскі (пасярэдзіне)PAP/Marcin Obara

У Нацыянальнай падатковай адміністрацыі пацвердзілі, што на мяжы з Беларуссю ў панядзелак быў праведзены дэталёвы мытны кантроль.

Цяпер сітуацыя нармалізуецца. Гаворка ідзе пра так званы сухі порт у Малашэвічах, які з’яўляецца ключавым вузлом для транспарціроўкі наземных паставак з Кітая.

Прэс-сакратар Палаты падатковай адміністрацыі ў Любліне Міхал Дэрусь (Michał Deruś) паведаміў Польскаму радыё, што кантрольная дзейнасьць вядзецца на падставе дзейнага заканадаўства.

– Праводзіліся дэталёвыя праверкі тавараў, аднак я не ведаю, ці падрабязны кантроль будзе працягвацца. Зараз памежны рух на гэтым пераходзе адбываецца нармальна.

Факт надзвычайных праверак у Малашевічах пацвердзіў таксама прэс-сакратар МЗС Павел Вроньскі (Paweł Wroński).

- На нашай усходняй мяжы назіраецца нестандартная сітуацыя. І таму праводзяцца больш дакладныя, чым звычайна, праверкі грузаперавозак рознага віду небяспечных рэчываў.

Праз тэрмінал у Малашэвічах праходзяць мытны кантроль чыгуначны грузавы транспарт і аўтамабільныя грузаперавозкі. Беларусь атрымлівае вялікі прыбытак ад транзіту тавараў з усходу.

Польшча аналізуе магчымасці закрыцця памежных пераходаў з Беларуссю, якія яшчэ працуюць.

– Мы не выключаем ніякіх варыянтаў – сказаў сёння ў эфіры Радыё ZET Радаслаў Сікорскі, адказваючы на ​​пытанне, ці Польшча закрые мяжу з Беларуссю.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што «ад Беларусі залежыць, ці хоча яна мець з Польшчай лепшыя, добрасуседскія адносіны».

, – сказаў Радаслаў Сікорскі.