Беларуская Служба

Электронны бар'ер на польска-беларускай мяжы стане больш шчыльным

05.07.2024 14:40
На выкананне ўсіх работ была закантрактаваная сума больш за 31 млн еўра.
  -
Плот на польска-беларускай мяжыTwitter/@Straz_Graniczna

Памежная варта паведаміла аб падпісанні кантракту на мадэрнізацыю электроннага барʼеру на польска-беларускай мяжы.

«На выкананне ўсіх работ была закантрактаваная сума больш за 125 млн злотых (больш за 31 млн еўра)», – чытаем на платформе X.

Як раней паведамляла прэс-сакратар Падляшскай памежнай варты маёр Катажына Здановіч, электронны барʼер будзе папоўнены, між іншым, дадатковымі камерамі і асвятленнем. Плануецца, што гэтыя работы працягнуцца да кастрычніка.

Таксама маёр Здановіч анансавала работы па ўмацаванні плоту. Пагадненне ў гэтым пытанні павінна быць падпісана на наступным тыдні.

яс/IAR