Беларуская Служба

У Варшаве пакажуць спектакль паводле твору Святланы Алексіевіч

14.07.2024 17:43
Прэм’ера спектаклю запланаваная на канец бягучага года.
      2015    ()        2018 ,        . 15  2021
Нобелеўская лаўрэатка ў галіне літаратуры з 2015 года Святлана Алексіевіч (справа) і Нобелеўская лаўрэатка ў галіне літаратуры з 2018 года, польская пісьменніца Вольга Такарчук на сцэне ва Уроцлаве. 15 ліпеня 2021 года PAP/Maciej Kulczyński

Варшаўскія недзяржаўныя тэатры Polonia і Och-Teatr працуюць над сцэнічнай адаптацыяй вядомага твору «Час сэканд-хэнд» нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Рэпетыцыі пачнуцца ў жніўні, напісала ў сваім блогу Крыстына Янда – славутая польская акторка.

Крыстына Янда  фота: Przemysław Goławski/Polskie Radio Крыстына Янда фота: Przemysław Goławski/Polskie Radio

Прэм’ера спектаклю запланаваная на канец бягучага года. Хто выканае ролі ў спектаклі, пакуль не паведамляецца. Вядома, што адну з роляў будзе іграць вядомы польскі актор Адам Фэрэнцы.

Адам Фэрэнцы на Польскім радыё   фота: Piotr Podlewski/Polskie Radio Адам Фэрэнцы на Польскім радыё фота: Piotr Podlewski/Polskie Radio

«Час сэканд-хэнд» – дакументальна-нарысны твор беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Кніга з'яўляецца пятай часткай мастацка-дакументальнай серыі «Галасы ўтопіі».

Тэатр Polonia быў заснаваны ў 2005 годзе Культурным фондам Крыстыны Янды. Фонд таксама адказвае за працу ўстановы Och-Teatr, адкрытай у 2010 годзе. На культурнай карце польскай сталіцы абодва тэатры лічацца аднымі з найлепшых, а на яго сцэнах выступаюць найвядомейшыя польскія акторы.

Драматычныя адаптацыі твораў Святланы Алексіевіч ужо не раз прысутнічалі на тэатральных сцэнах у Польшчы, у прыватнасці, у Варшаве, Валбжыху, Шчэціне і Кельцах.

вс

відэа: трэйлер тэатральнай адаптацыі «Цынкавых хлопчыкаў» у Драматычным тэатры горада Валбжых