У конкурсе на гэтую пасаду перамог Яцэк Ёрдан. Ён шматгадовы экскурсавод па горадзе, таксама ўдзельнічае ў дзейнасці «памагатых горада». Ён узначаліць Камітэт па ўстойлівай начной эканоміцы.
Мэтай прызначэння начнога мэра была абарона культурнай спадчыны горада і фарміраванне добрых стасункаў паміж жыхарамі, прадпрымальнікамі і турыстамі – кажа Яцэк Ёрдан:
-Гэта вельмі проста. Па-першае, Кракаў – гэта адзін з найпрыгажэйшых гарадоў у Еўропе. Па-другое, першы ў спісе культурніцкай спадчыны ЮНЕСКА. Па-трэцяе, гэтая спадчына настолькі каштоўная, што мы не можам яе змарнаваць з-за алкаголю і начных імпрэз.
Начны мэр будзе не толькі працаваць у офісе, але і будзе ў поўнай меры ведаць, што адбываецца на вуліцах Кракава:
-Маёй задачай будзе данесці да гаспадарчых суб’етаў, што не павінна быць начных крыкаў і распрананняў. Каб усё выглядала больш менш прыстойна.
Аналагічныя пасады былі створаны ў Парыжы, Амстэрдаме і Берліне.
ав