Беларуская Служба

У каралеўскіх рэзідэнцыях Варшавы можна стаць донарам крыві

21.07.2024 12:51
Дзякуючы згаданай акцыі ўжо сабрана 409 літраў крыві ад 909 донараў і 780 чалавек унесены ў базу патэнцыяльных донараў ствалавых клетак. 
W Polsce krwiodawstwo jest dobrowolne i bezpłatne
W Polsce krwiodawstwo jest dobrowolne i bezpłatne A3pfamily/ Shutterstock

У летнія месяцы назіраецца павышаны попыт на донарства, аб чым нагадвае старшыня Клубу ганаровых донараў крыві «Дар сэрца» Кшыштаф Вольны (Krzysztof Wolny). Таму ў каралеўскіх рэзідэнцыях адбываецца чарговая акцыя добраахвотнай здачы крыві. Сёння акцыя зладжаная ў Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

«Мы звяртаемся з просьбай здаваць кроў», – сказаў Кшыштаф Вольны ў эфіры Польскага радыё 24.

- Па-першае, адбываецца больш дарожна-транспартных здарэнняў. У выніку ДТЗ часта патрэбная кроў, каб ратаваць ахвяры здарэння. Па-другое, пастаянныя донары летам таксама карыстаюцца водпускамі і з'язджаюць, адпаведна, яны радзей здаюць кроў. Мы шукаем донараў усіх груп крыві. Чым больш папулярная група, тым большае на яе запатрабаванне.

На працягу дзевяці гадоў каралеўскія рэзідэнцыі Варшавы ладзяць акцыі для донараў. На наступным тыдні здаць кроў можна будзе ў Мыслевіцкім Палацы ў Каралеўскім парку Лазенкі. У машынах хуткай дапамогі абласнога цэнтра донарства і лячэння крывёй таксама можна запісацца ў якасці патэнцыйнага донара ствалавых клетак.

Дзякуючы згаданай акцыі ўжо сабрана 409 літраў крыві ад 909 донараў і 780 чалавек унесены ў базу патэнцыяльных донараў ствалавых клетак. Кожнага донара крыві чакае каралеўскі сюрпрыз ад музеяў, падарункі ад спонсараў акцыі і шакалад. Медыя-патронам мерапрыемства зʼяўляецца Польскае радыё.

IAR/нг