Памерла найстарэйшая жыхарка Польшчы Ганна Гаўлоўская. Крыху больш за месяц таму, 6 чэрвеня, жанчына адзначыла 111-ы дзень нараджэння. Пахаванне Ганны Гаўлоўскай адбудзецца заўтра, паведаміла мэрыя гміны і гораду Чэрвёнка-Ляшчыны Сілезскага ваяводства, дзе пражывала доўгажыхарка.
«Мама заўсёды была актыўнай і клапатлівай, яна казала, што трэба прымаць усё, што пасылае нам лёс, і ўсміхацца свету. Калісьці яе вялікім захапленнем было разгадванне крыжаванак», – успамінае памерлую Уршуля, дачка Ганны Гаўлоўскай, якую цытуе мэрыя.
вс