Беларуская Служба

У гадавіну ліквідацыі Варшаўскага гета па вуліцах Варшавы прайшоў Марш памяці

22.07.2024 19:15
Удзельнікі маршу прайшлі па вуліцах, якія ў гады вайны былі часткай гета.
         ,    98-  ;           (  )
На першым плане – вядомы польскі журналіст і грамадскі дзеяч, вязень канцлагеру «Аўшвіц» 98-гадовы Мар’ян Турскі; на другім плане – пасол Ізраіля ў Польшчы Якаў Ліўнэ (у фіялетавым гальштуку)PAP/Rafał Guz

У гадавіну Вялікай акцыі па ліквідацыі Варшаўскага гета па вуліцах Варшавы прайшоў Марш памяці. Ён увекавечыў ахвяр трагічнай падзеі, якая пачаліся 22 ліпеня 1942 года. Цягам менш чым двух месяцаў немцы забілі амаль 300 тыс. жыхароў гета.

Польскі фатограф, пісьменнік, мастак і гісторык яўрэйскага паходжання Міхал Грынберг сказаў у эфіры Польскага радыё, што ліквідацыя Варшаўскага гета – гэта таксама яго асабістая трагедыя.

- Я вучыўся на Псіхалагічным факультэце Варшаўскага ўніверсітэту, які размешчаны недалёка ад Умшлягпляцу – месца, адкуль яўрэяў вывозілі ў канцлагеры. Мой бацька і мае дзяды былі ў гета, адзін з маіх дзядоў тры разы ўцякаў з Умшлягпляцу. Для мяне гэтае месца мае сімвалічнае значэнне, бо гэта – таксама гісторыя маёй сям’і. А калі б я нарадзіўся на пакаленне раней, то гэта была б таксама мая гісторыя.

Удзельнікі маршу прайшлі па вуліцах, якія ў гады вайны былі часткай гета. Яны атрымалі стужкі, на якіх можна было напісаць імёны ахвяраў Вялікай акцыі па ліквідацыі Варшаўскага гета. У канцы мерапрыемства іх прымацавалі да інсталяцыі мастака Норберта Дэльмана, адкрытай у памяць аб вядомым варшаўскім рабіне Калонімусе Кальмане Шапіра.

вс