Беларуская Служба

З верасня школьнікі і дашкольнікі атрымаюць электронную картку вучня

23.07.2024 19:06
З верасня школьнікі і дашкольнікі атрымаюць электронную картку.
 .
Легітымацыя школьная.Radyjo.net

На змену папяроваму школьнаму білету прыйдуць меншыя, больш сучасныя пластыкавыя карткі, якія нагадваюць ID-карту. 

Расказвае падрабязней Моніка Дубец з Вроцлаўскага магістрату:

– Дырэктары ўжо рыхтуюцца. Такія дакументы будуць выдаваць усім дашкольнікам, а таксама вучням першых і сёмых класаў базавых школ. Сёмы клас – гэта з меркаванняў, што і так скончылася месца на пячаткі на папяровых дакументах і так мусілі выдаваць ім новыя дакументы. Да гэтага часу школы маглі выдаваць легітымацыі з уласнай ініцыятывы, а з наступнага года гэта будзе абавязкова.

Мясцовыя ўлады абяцаюць, што першакласнікі атрымаюць дакументы своечасова.

Згодна з пастановай, ID-карты, выдадзеныя да 12 ліпеня 2024 года, застаюцца сапраўднымі да заканчэння навучання ў дадзенай школе.

IAR/вх