Згодна з інтэрпрэтацыяй МУС, атрыманай кіраўніцай аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольгай Дабравольскай, польскі праязны дакумент для замежніка з'яўляецца эквівалентам пашпарта, выдадзенага польскім грамадзянам. Гэты дакумент можа служыць не толькі для перасячэння мяжы, але і для пацверджання асобы яго ўладальніка.
Таксама ў сваёй інтэрпрэтацыі МУС адзначыла, што пры падачы заявы на часовы ці пастаянны від на жыхарства, від на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС іншаземец можа падаць дзейны польскі праязны дакумент, калі ў яго няма магчымасці прадставіць свой беларускі пашпарт ці іншы праязны дакумент.
Чаму гэта важна? Беларусы могуць карыстацца польскім праязным дакументам у якасці дакумента, які пацвярджае іх асобу:
- У адміністрацыйных органах
- У банках
- Пры перасячэнні мяжы
- У іншых выпадках, калі неабходна засведчыць іх асобу
Гэтая інтэрпрэтацыя з'яўляецца важным аргументам у спрэчных сітуацыях і мае істотнае значэнне для грамадзян Беларусі ў Польшчы, якія не могуць атрымаць ці замяніць беларускі пашпарт.
Скан дакумента ТУТ
вх