Беларуская Служба

Штогод 15 жніўня ў Польшчы адзначаюцца два святы: Войска Польскага і Маці Божай Зельнай

15.08.2024 08:02
15 жніўня зʼяўляецца дзяржаўным святам. Крамы, офісы, дзяржаўныя ўстановы не працуюць.
Сцяг Польшчыsatynek/pixabay.com/CC0

Свята Маці Божай Зельнай, а дакладней Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі, з'яўляецца святам Рыма-каталіцкай царквы – адным з самых старажытных святаў, якое бярэ свой пачатак яшчэ ў V стагоддзі.

У сваю чаргу, свята Узброеных сіл Рэспублікі Польшча, таксама вядомае як Дзень Войска Польскага, зʼяўляецца дзяржаўным святам.

У адпаведнасці з Законам ад 18 студзеня 1951 года аб непрацоўных днях, Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі 15 жніўня зʼяўляецца дзяржаўным святам. Гэта азначае, што 15 жніўня крамы, офісы, дзяржаўныя ўстановы не працуюць.

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Рыма-каталіцкай царкве зʼяўляецца абавязковым святам. Гэта азначае, што ў гэты дзень католікі абавязаны ўдзельнічаць у святой імшы.

15 жніўня – Дзень Войска Польскага

Другое свята, якое адзначаецца 15 жніўня, гэта Дзень Войска Польскага, які быў заснаваны ў памяць Варшаўскай бітвы (яе таксама называюць Цудам на Вісле). Гэта была пераможная бітва ў 1920 годзе падчас польска-бальшавіцкай вайны. Варшаўская бітва вызначыла незалежнасць Польшчы і сарвала планы распаўсюджвання рэвалюцыі на Заходнюю Еўропу.

Афіцыйная назва гэтага свята – свята Узброеных Сіл Рэспублікі Польшча. Яно было ўведзена актам Сейма ад 30 ліпеня 1992 года.

ав