Беларуская Служба

Зубры — польскі экспартны тавар. Польскія зубры засяляюць многія еўрапейскія краіны

17.08.2024 16:15
Гэтым летам на партугальска-іспанскую мяжу прывезлі восем зуброў з Польшчы.
 1919         .
У 1919 годзе ў Польшчы знік апошні зубр у дзікай прыродзе. Capri23auto/pixabay.com/CC0

Зубры — польскі экспартны тавар. Пра гэта гаворыць прафесар Рафал Кавальчык з Інстытута біялогіі млекакормячых Польскай акадэміі навук у Белавежы.

Вучоны нагадаў, што Польшча адыграла ключавую ролю пасля Першай сусветнай вайны ў аднаўленні папуляцыі зуброў у Еўропе. Рафал Кавальчык сказаў на Польскім радыё, што цяпер гэтыя жывёлы едуць у іншыя краіны, у тым ліку на Пірэнейскі паўвостраў. Гэтым летам на партугальска-іспанскую мяжу прывезлі восем зуброў з Польшчы.

-Апошнімі гадамі папуляцыя расце і ў іншых краінах Еўропы – Германіі, Румыніі. Апошні раз зубры трапілі ў Баўгарыю, Латвію. Партугалія не з'яўляецца найлепшым месцам, паколькі на Пірэнэйскім паўвостраве ніколі не было зуброў. У Партугалію зуброў прывозяць з Іспаніі. На маю думку, гэта не самы лепшы варыянт, паколькі іх клімат неадпаведны для зуброў.

Акрамя рэпрадуктыўнай функцыі завезеныя жывёлы будуць выкарыстоўвацца для ачысткі сельскагаспадарчых пустак ад засохлай расліннасці, якая «ўяўляе патэнцыйную пагрозу ў выпадку ўзнікнення пажару».

ав