Беларуская Служба

20-гадовага мужчыну, які штурхнуў іншага пад цягнік, абвінавацяць у забойстве

17.08.2024 17:00
Ад атрыманых траўм чалавек памёр на месцы. 
.
.photosounds/ Shutterstock

20-гадоваму мужчыне прад'явяць абвінавачанне ў забойстве за тое, што ён штурхнуў 23-гадовага жыхара Гданьска пад цягнік. Здарэнне адбылося ў Сопаце. Ад атрыманых траўм чалавек памёр на месцы. Мужчыну дапытаюць у нядзелю, калі ён працверазее, паведамілі ў пракуратуры.

На дадзены момант матыў злачынцы невядомы. Да гэтага часу дапытаныя, у тым ліку, машыніст і начальнік цягніка, які збіў 23-гадовага мужчыну. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай і не было шмат сведак здарэння.

У нядзелю пракуратура выставіць мужчыне абвінавачанне ў забойстве 23-гадовага гданьчаніна. У момант затрымання, у суботу каля 5.30 у затрыманага 20-гадовага хлопца ў выдыханым паветры было 1,8 праміле алкаголю. У яго таксама была марыхуана.

Трагедыя ў Сопаце адбылася ў суботу ў 5.30. Цягнік на смерць збіў 23-гадовага мужчыну, якога на рэйкі выштурхнуў затрыманы 20-гадовы жыхар Гдыні. Пакуль невядома, ці былі мужчыны знаёмыя.

ав