Праграма ўключае больш за сотню мерапрыемстваў, прысвечаных багаццю культуры ідыш: вялікія і камерныя канцэрты, тэатральныя пастаноўкі, літаратурныя сустрэчы, кінапаказы, лекцыі, майстар-класы і прагулкі.
Традыцыйна ўрачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца ў нядзелю (25.08) кантарскім канцэртам у Тэатры Квадрат.
Ганна Палуба, арганізатар імпрэзы ад фонду «Шалом», распавядае, што выступіць выдатны нью-ёркскі кантар, улюбёнец фэстывальнай публікі, Якаў «Янкі» Лемэр (Yaakov "Yanky" Lemmer) у суправаджэнні Мэнахема Брыстоўскага і гурт Олівера Андрушчанкі.
У заключным канцэрце 1 верасня ў Вялікім тэатры - Нацыянальнай оперы выступіць сусветна вядомы іспанскі скрыпач і кампазітар армянскага паходжання Ара Малікян (Ara Malikian). Ганна Палуба падкрэслівае, што арганізатарам удалося запрасіць артыста ў другі раз, а яго канцэрты — гэта спектаклі, насычаныя танцам, касцюмамі, фарбамі і эфектамі.
У Варшаву прыедуць артысты з Аўстрыі, Германіі, Сербіі, Ізраіля, ЗША, Швецыі і Італіі. На сцэнах фестывалю, сярод іншага, будуць прадстаўлены: Джанлука Лузі (Gianluca Lusi), які лічыцца адным з найлепшых італьянскіх саксафаністаў, Ліраз (Liraz) — ізраільская артыстка з іранскімі каранямі, Слава Пшыбыльская (Sława Przybylska) — дама польскай сцэны, Адам Маковіч (Adam Makowicz) — адзін з найвялікшых польскіх піяністаў, польска-ізраільская мастачка Вольга Авігайла Меляшчук (Olga Avigail Mieleszczuk) і гурт Tango Attack.
У праграме таксама традыцыйныя акцэнты фэсту на Гжыбоўскім пляцы — суботняя вячэра і клезмер-вечар, падчас якога выступіць гурт KROKE.
Літаратурны дырэктар фестывалю Рэмігіюш Гжэла паведамляе, што таксама будуць сустрэчы вакол кніжных прэм’ер, а сёлета ўпершыню ў Музычнай студыі Агнешкі Асецкай гледачы змогуць убачыць, як ствараецца радыёспектакль.
Радыёспектакль «Szosza» паводле рамана Ісаака Башэвіса Зінгера будзе транслявацца на «Радыё Тройка».
Гасцямі сустрэч у Габрэйскім літаратурным салоне будуць: Яцэк Лецяк, Патрыцыя Долавы, Эльжбета Фіцоўска, Гжэгаж Гаўдэн, Кроштаф Зордэ і Хелена Ліндског. Таксама будуць паказаны спектаклі Габрэйскага тэатра: «Гудзіні: чароўная адысея», «Горад без габрэяў», «Дыббук», «Цырк Кафкі».
Медыйнымі патронамі фестывалю з'яўляюцца 1-я і 3-я Праграмы Польскага радыё.
Праграма фестывалю ТУТ
IAR/вх