Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі паляцеў з візітам у ЗША

19.09.2024 15:23
Супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, умацаванне трансатлантычных стасункаў і падтрымка для Украінай, з такімі пытаннямі міністра замежных спраў Польшчы накіраваўся ў Вашынгтон.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў аэрапорце ў ВаршавеPAP/Leszek Szymański

Кіраўнік польскай дыпламатыі наведае амерыканскую сталіцу, а таксама Балтымор, Нью-Ёрк і Дэтройт да 28 верасня.

Міністр Сікорскі пачне свой візіт перамовамі з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі і экспертамі аналітычных цэнтраў у Вашынгтоне. Акрамя таго, міністр прачытае лекцыю ва Універсітэце Джона Хопкінса ў Балтыморы. Выступленне будзе прысвечана сучасным выклікам палітыкі бяспекі і трансатлантычных адносін.

23 верасня кіраўнік польскага МЗС наведае Нью-Ёрк, дзе возьме ўдзел у 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН і ў шэрагу сустрэч і мерапрыемстваў высокага ўзроўню, якія адбудуцца ў рамках мерапрыемства.

Напрыканцы свайго візіту ў ЗША 27 верасня міністр Сікорскі наведае Дэтройт, штат Мічыган. Там ён сустрэнецца з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі заводу General Dynamics Land Systems, які з'яўляецца падрадчыкам пры рэалізацыі польскіх заказаў зброі. Падчас знаходжання ў Мічыгане запланаваныя таксама сустрэчы з мясцовай польскай супольнасцю, а таксама членамі Кангрэсу з гэтага штата.

ПР/юл