Беларуская Служба

Польшча задзейнічала механізм грамадзянскай абароны Еўрасаюза

20.09.2024 17:30
Раней механізм грамадзянскай абароны ЕС задзейнічала Чэхія.
     (Skorogoszcz).
Затопленыя тэрыторыі ў горадзе Скарагошч (Skorogoszcz).PAP/Michał Meissner

Польшча актывавала механізм грамадзянскай абароны Еўрасаюза і звярнулася да краін-членаў наконт неадкладнай падтрымкі.

Варшава папрасіла сродкі для ачысткі вады. Швецыя ў адказ накіравала сотні бутэлек хлораміну, хімічнага рэчыва з бактэрыцыднымі і дэзінфікуючымі ўласцівасцямі.

Раней механізм грамадзянскай абароны ЕС задзейнічала Чэхія, якая папрасіла асушальнікі. Славенія, Бельгія, Харватыя і Германія накіравалі абсталяванне ў будынкі, пашкоджаныя паводкамі.

На практыцы механізм грамадзянскай абароны ЕС працуе такім чынам, што пацярпелыя ад катастрофы краіны просяць канкрэтнай дапамогі.

Еўрапейская камісія адпраўляе запыты ў іншыя краіны, а затым каардынуе прапанаваную падтрымку.

IAR/вх