Беларуская Служба

Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі Польшчу далучыцца да пазову супраць Лукашэнкі

03.10.2024 14:19
На прэс-канферэнцыі ў Варшаве беларускія дэмакратычныя палітыкі заклікалі Польшчу падтрымаць Літву і далучыцца да пазову ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
-
Прэс-канферэнцыя беларускіх дэмакратычных сіл у ВаршавеPAP/Albert Zawada

У Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная перадачы ўрадам Літвы матэрыялаў у Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе па факце трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў з боку рэжыму Лукашэнкі.

Літва накіравала запыту ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе з патрабаваннем пачаць расследаванне злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Расследаванне закране злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя рэжымам з 2020 года, і тыя наступствы, з якімі ўжо чатыры гады сутыкаюцца беларусы ўнутры краіны і за яе межамі. У Варшаве беларускія дэмакратычныя палітыкі заклікалі Польшчу падтрымаць Літву і далучыцца да позвы.

Пазоў Літвы ў Міжнародны суд у Гаазе – гэта гістарычная падзея для беларусаў, заявіла лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

- Пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе – гістарычная падзея для беларусаў. Гэта важны крок па аднаўленні справядлівасці і законнасці. Гэта важны сігнал падтрымкі беларускаму народу. Гэта нагадванне памагатым рэжыму, што беспакаранасці не будзе.

Для беларусаў – гэта важны крок па аднаўленні справядлівасці і законнасці, зазначыў намеснік Аб’яднанага пераходнага кабінета Павал Латушка.

- Я перакананы, што гэты дзень запішацца ў гісторыі Беларусі. Гэта першы і як дагэтуль найважнейшы крок у бок аднаўлення справядлівасці для беларускага народа. Для сотняў тысяч ахвяр злачынстваў супраць чалавецтва, здзейсненых дыктатарам Лукашэнкам.  

Палітык заклікаў Польшчы падтрымаць літоўскі пазоў у МКС. Яго заклік падтрымаў палітзняволены Алег Кулеша, які стаў ахвярай пераследу з боку рэжыму.

- Як прызнаны палітвязнем чалавек, я вельмі прашу Польшчу падтрымаць Літву ў яе намаганні аднавіць справядлівасць для беларусаў і свабоду для Беларусі.

Далучыцца Польшчы да позвы ў МКС заклікаў і старшыня вядомай польскай праваабарончай арганізацыі Хельсінкскі фонд правоў чалавека Мацей Навіцкі.

- Польшча, як і Літвы з'яўляецца падпісантам Рымскага статута ды абавязаная прыцягваць да адказнасці злачынцаў, вінаватых у генацыдзе, у транспамежных злачынствах. У Польшчы знаходзяцца найбольш беларусаў, якія сталі ахвярамі лукашэнкаўскага рэжыму.

Польскае міністэрства замежных спраў заявіла ўжо, што поўнасцю падтрымлівае Літвы ды яе пазоў у Міжнародны крымінальны суд.

юл