Беларуская Служба

Кастрычнік - месяц інфармаванасці аб кібербяспецы

06.10.2024 17:35
Эксперты нагадваюць, што ў інтэрнэт-карыстальнікам пагражаюць не толькі кіберзлачынцы, але і дэзынфармацыя.  
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Кастрычнік - месяц інфармаванасці аб кібербяспецы. З гэтай нагоды эксперты па сеткавай бяспецы нагадваюць, наколькі важныя правілы паўсядзённых паводзінаў у віртуальным свеце. Прафілактычнай дзейнасцю займаецца і польская армія.

Камандаванне кампанента абароны кіберпрасторы нагадвае аб асновах кібербяспекі ў сваіх профілях у сацсетках.

«Самае галоўнае - гэта пільнасць і ўсведамленне пагроз», - падкрэслівае прэс-сакратар сілаў кіберабароны падпалкоўнік Пшэмыслаў Ліпчыньскі(Przemysław Lipczyński):

- Нельга ўваходзіць у падазроныя спасылкі. Кіберзлачынцы робяць усё, каб прымусіць нас рабіць тое, што яны хочуць. Напрыклад, яны дасылаюць нам спасылкі на несапраўдную старонку нашага банка або сацсетак, каб атрымаць шмат дадзеных, якія дазволяць ім скрасці грошы з нашага рахунку.



Эксперты звяртаюць таксама ўвагу на дэзынфармацыю, якая вельмі інтэнсіўна выкарыстоўваецца ў апошнія гады. Акцыі ініцыююцца, у тым ліку, Расіяй і маюць на мэце выклікаць хаос у той ці іншай краіне. Таму трэба асцярожна ставіцца да інфармацыі, размешчанай у інтэрнэце:

- Маштабы дэзынфармацыі на многа большыя, чым інтэрнэт-карыстальнікам здаецца. Ейная мэта - паўплываць на нашыя ацэнкі і погляды. Часта базай для дэзынфармацыі з’яўляецца сапраўдная падзея, на падставе якой будуецца шырэйшы, фальшывы наратыў.

У такой сітуацыі асновай паводзін у інтэрнэце павінен быць абмежаваны давер да таго, што мы чытаем, і праверка крыніцы апублікаванай інфармацыі. Карыстацца варта толькі праверанымі сайтамі.

Навукова-акадэмічная камп'ютарная сетка – Нацыянальны навукова-даследчы інстытут, які займаецца адсочваннем пагроз у інтэрнэце, заклікае інфармаваць аб усіх падазроных падзеях. Усю інфармацыю можна знайсці на сайце гэтай установы.

IAR/аз

У Польшчы будзе створаны навукова-даследчы інстытут штучнага інтэлекту

03.10.2024 19:03
У стварэнні інстытуту будзе задзейнічаны шэраг дзяржаўных устаноў і ведамстваў, а яго ўзначаліць адзін з найлепшых навукоўцаў у свеце ў галіне штучнага інтэлекту.