Беларуская Служба

Працягваюцца парушэнні польскай мяжы з боку Беларусі

11.10.2024 11:07
На беларуска-польскай мяжы фіксуюцца дзясяткі спроб нелегальнага перасячэння.
Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк СевераMichał Meissner/PAP

За апошнія дні супрацоўнікі Падляскага аддзелу памежнай варты зафіксавалі ад 50 да 60 спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

У тым ліку былі затрыманыя мігранты, якія змаглі пераадолець мур на мяжы ў ваколіцах: Белавежы, Кузьніцы, Крынак, Міхалова і Чарэмхі. З пачатку года памежнікі прадухілілі больш за 27 тысяч падобных спроб.

Сёння кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера сустрэнецца ў Полаўцах з прадстаўнікамі службаў, адказных за бяспеку ўсходняй мяжы Польшчы. Міністр хоча азнаёміцца ​​з бягучай сітуацыяй у сферы бяспекі і праверыць, як ідуць работы па ўмацаванні памежнай інфраструктуры.

ПР/юл