Беларуская Служба

Палітыкі ацэньваюць ідэю плаціць нелегальным мігрантам за выезд з Польшчы

14.11.2024 15:01
Урад мае намер абмежаваць колькасць мігрантаў, якія нелегальна прыбываюць у Польшчу.
.
. PAP/EPA/HANNIBAL HANSCHKE

Адзін з інструментаў, які разглядаецца, - гэта выплата замежнікам за вяртанне на радзіму. Такая норма можа быць уключана ў пакет змяненняў у закон «Аб іншаземцах», які ў бліжэйшы час будзе разгледжаны Радай міністраў.

Марыюш Вітчак з «Грамадзянскай кааліцыі» стрымана ацэньвае гэтую прапанову. Ён тлумачыць, што гэта можна будзе ацаніць, калі адпаведны законапраект трапіць у Сейм:

- Я прыхільнік таго, каб пра такія рэчы размаўляць канкрэтна. А калі дэбата, то ў камісіі, якая ўпаважненая да такой размовы, а не спекуляцыі на калідоры, бо справа сур’ёзная. Гаворка пра грошы, сістэмныя вырашэнні. У мяне ёсць погляд на гэтую справу, але я хачу пра гэта размаўляць у адпаведным месцы і адпаведным часе.

На думку Паўла Яблоньскага з «Права й справядлівасці», урад павінен выдзеліць грошы на падвышэнне заробкаў функцыянераў, якія абараняюць польскую мяжу, а не імігрантам:

- У першую чаргу ўрад павінен лепш плаціць паліцыі і памежнікам, і размясціць іх на нашай заходняй мяжы. Сёння ў нас вялікая праблема з мігрантамі, якіх да нас перакідваюць немцы. МЗС, як пісалі СМІ, чакае, што могуць быць перакінутыя нават 40 тысяч мігрантаў. Чаму так адбываецца? Бо на нямецкім боку кантроль ёсць, а на польскім няма.

Іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі, такія як Міжнародная арганізацыя па міграцыі, таксама выкарыстоўваюць падобныя стымулы для добраахвотнага вяртання. Урад хоча, каб новы Закон аб замежніках уступіў у сілу з 2026 года.

ав