Беларуская Служба

Выходны дзень перад Раством — у Польшчы разгарэлася дыскусія. Дэпутат заявіў, што «трэба адмяніць» свята

16.11.2024 08:10
Пакуль невядома, ці будзе калядны вечар 24 снежня вольным ад працы. Праціўнікі гэтай ідэі падлічваюць, колькі гэта будзе каштаваць польскай эканоміцы ды прапануюць адмяніць іншыя святы.
.
Каляндар. Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Законапраект левых прайшоў першае чытанне ў Сейме і чакае разгляду ў камітэце. Калі гэта адбудзецца, невядома. Старшыня камітэта па справах сям'і Катажына Уэберхан (Katarzyna Ueberhan) з левых папрасіла старшыню камітэта па эканоміцы Рышарда Петру (Ryszarda Petru) з Польшчы 2050 правесці пасяджэнне аб'яднаных камітэтаў у наступны панядзелак.

Дата не прызначаная, таму можна меркаваць, што старшыні абодвух камітэтаў не дамовіліся на гэты конт. Для выхаду праекта ў другое чытанне неабходная пазіцыя  камісій: па эканоміцы і па сям'і.

Прыхільнікі праекту — левыя і ПіС — заклікаюць прыняць праект на наступным пасяджэнні, запланаваным на наступны тыдзень.

Грамадзянская кааліцыя і Польшча 2050 прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання, што рабіць сёлетні калядны вечар выхадным днём ужо позна. Яны таксама падлічылі, што гэтае рашэнне каштавала б польскай эканоміцы некалькі мільярдаў злотых.

Польшча 2050 таксама прапанавала адпраўляць палякаў на працу ў іншы дзень у абмен на бясплатны калядны вечар. Міністар фонду Катажына Пэлчыньска-Налэнч (Katarzyna Pełczyńska-Nałęcz) заявіла ў інтэрвію выданню «Факт», што, магчыма, варта адмяніць святы на Вадохрышча ці Тры Каралі, якое прыпадае на 6 студзеня.

У партыя Шымона Галоўні мяркуюць, што змены трэба праводзіць разумна, каб яны не паўплывалі негатыўна на стан польскай эканомікі.

Рашэнне дазволіць палякам адпачываць ад працы ў гэтыя святы было прынята дзесяць год таму ўрадам PO-PSL. Палітыкі ПіС і Канфедэрацыі дакладна не будуць саюзнікамі ў яго  ліквідацыі.

Ёсць таксама ідэя адмяніць выхадны 1 мая, але пакінуць выхадны 24 снежня.

Паводле polskieradio24.pl/вх