Беларуская Служба

МЗС Польшчы прызначыла новага ўпаўнаважанага па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

21.11.2024 16:00
Адам Галаціньскі ўжо прыняў удзел у сустрэчы Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках Форуму грамадзянскай супольнасці краін «Усходняга партнёрства» ЕЗ ў Вене.
            .
Упаўнаважаным міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адам Галаціньскі. https://x.com/AdamHalacinski

Адам Галаціньскі (Adam Hałaciński) раней працаваў амбасадарам у Швэцыі і прадстаўніком Польшчы ў АБСЭ. Пра сваё новае прызначэньне ён паведаміў на платформе Х:

«Ганаруся прызначэннем Упаўнаважаным міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Павага і ўдзячнасць майму папярэдніку Артуру Міхальскаму», — напісаў Адам Галаціньскі.

Артур Міхальскі нядаўна атрымаў новае дыпламатычнае прызначэнне ў Ірландыю ў якасці ўпаўнаважанага ў справах Польшчы.

Адам Галаціньскі ўжо прыняў удзел у сустрэчы Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках Форуму грамадзянскай супольнасці краін «Усходняга партнёрства» ЕЗ ў Вене.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Павал Латушка вітаў новае прызначэнне Адама Галаціньскага,  звярнуўшы ўвагу на нязменную падтрымку Польшчай памкненняў беларускага грамадства да дэмакратычных змен у Беларусі.

pap/svaboda.org/эж