Палякі становяцца ўсё больш свядомымі ў пытанні грамадзянскай абароны, але трэба будзе адпрацаваць працэдуры, лічаць эксперты. Парламент завяршае працу над Законам аб абароне насельніцтва і грамадзянскай абароне.
Кшыштаф Яворскі з Інстытуту бяспекі й міжнароднага развіцця лічыць, што трэба праводзіць практычныя заняткі для людзей рознага ўзросту:
— Насельніцтву неабходна прайсці практычную падрыхтоўку, якая дазволіць хаця б раз уступіць у кантакт з практычнай сітуацыяй, напрыклад, з эвакуацыяй, з сігналамі трывогі, з паводзінамі ў небяспечных сітуацыях, у крызісных сітуацыях. Бо калі нешта здараецца, няма часу шукаць інфармацыі, няма часу думаць, хоць ёсць выдатныя інфармацыйныя матэрыялы, для прыкладу, падрыхтаваныя Урадавым цэнтрам бяспекі.
У чацвер, 21 лістапада, Сенат Польшчы аднагалосна прыняў Закон аб абароне насельніцтва і грамадзянскай абароне. Аднак вышэйшая палата парламента ўнесла ў закон 22 папраўкі. Сярод іншага, сенатары не пагадзіліся на ўключэнне Войск тэрытарыяльнай абароны ў склад суб'ектаў грамадзянскай абароны. Зараз законапраект вернецца на дапрацоўку ў Сейм.
iar/эж