Беларуская Служба

Менш за месяц засталося, каб пацыенты маглі прайсці абследаванне па праграме «Прафілактыка 40 плюс»

02.12.2024 09:39
Тры з паловай гады працягвалася праграма, дзякуючы якой пацыенты атрымлівалі накіраванне на асноўныя дыягнастычныя аналізы.
Медыцынаt.me/belhalat_by/8430

Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя абвясцілі, што «Прафілактыка 40 плюс» не будзе падоўжана на наступныя месяцы. Згодна з дзеючым палажэннем, тэрмін дзеяння праграмы заканчваецца ў канцы 2024 года.

Дадзеныя на канец лістапада, прадстаўленыя PAP Нацыянальным фондам аховы здароўя, сведчаць, што накіраванне атрымалі 4 мільёны 89 тысяч 488 чалавек. Прыкладна 20 мільёнаў чалавек ва ўзросце ад 40 гадоў маюць права ўдзельнічаць у праграме.

Прафілактыка 40 плюс — адна з галоўных праграм Адама Нядзельскага (міністра аховы здароўя ва ўрадзе Матэвуша Маравецкага). Запускаючы пілотную праграму, Нядзельскі сказаў, што сутнасць праграмы заключаецца ў зацікаўленасці палякаў сваім здароўем. Пацыенты павінны былі правесці «ацэнку здароўя» пасля трэцяй хвалі пандэміі COVID-19. Праграма таксама была заклікана заахвоціць іх рэгулярна праходзіць абследаванне.

Насуперак чаканням, хворыя не пачалі масава правяраць стан здароўя. Першапачаткова праграма павінна была скончыцца праз паўгода, гэта значыць 31 снежня 2021 года. Аднак яна неаднаразова падаўжалася. Амаль праз год Міністэрства аховы здароўя абвясціла, што праграмай скарысталіся 600 тысяч чалавек, а між тым «крытэрый поспеху» пры яго запуску быў пастаўлены ў 2 мільёны чалавек. Двухмільённага пацыента Міністэрства аховы здароўя зафіксавала ў чэрвені 2023 года, гэта значыць амаль праз два гады ад пачатку праграмы.