Рынак працы ў Польшчы адчайна шукае добрых спецыялістаў з прафесіяй на руках. Гэта цесляры, слесары і электрыкі. Рост заробкаў у выніку дэфіцыту кадраў мусіць падштурхнуць людзей да гэтых прафесій. Нягледзячы на гэта, маладыя людзі не вырашаюцца на выбар «тэхнічнай» прафесіі.
Моніка Баныш з агенцтва працы Personnel Service тлумачыць, што гэта завязана, між іншым, з тым, што ў Польшчы ўсё яшчэ пакутуе культ вышэйшай адукацыі.
«Моладзь ідзе ва ўніверсітэты, часам нават не ведаючы, чым бы яна хацела займацца пасля вучобы, і застаецца з адукацыяй, з якой рынак працы не зусім ведае, што рабіць, асабліва калі гэта гуманітарная адукацыя. Мы ўсё яшчэ адукуем шмат эканамістаў і сацыёлагаў... і потым не кожны чалавек з такой адукацыяй можа знайсці працу», — кажа Моніка Баныш.
Экспертка Personnel Service дадае, што ёсць яшчэ адна прычына, па якой маладыя людзі не выбіраюць ПТВ, гэта не вельмі высокія заробкі на пачатку 4,5 - 7,5 тысяч злотых ($1125 -1875) брута ў месяц. Аднак у доўгатэрміновай перспектыве вопытныя спецыялісты могуць зарабляць нават 19 тысяч злотых ($4750) брута ў месяц.
Паводле даследаванняў, маладыя людзі цягнуцца да больш лёгкіх прац - хочуць быць інфлюенсерам або ютуберам, а не электрыкам.
IAR/яс