Беларуская Служба

Сейм Польшчы пазбавіў Яраслава Качыньскага дэпутацкай недатыкальнасці

07.12.2024 13:03
Яраслаў Качыньскі будзе прыцягнуты да адказнасці ў сувязі з абвінавачаннем у збіцці актывіста падчас памятнай цырымоніі з нагоды гадавіны Смаленскай катастрофы.
Яраслаў Качыньскі ў СеймеPAP/Tomasz Gzell

Старшыня партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі паўстане перад судом у сувязі з абвінавачаннем у збіцці, высунутым актывістам Збігневам Камасам. Сейм Польшчы пагадзіўся зняць з Яраслава Качыньскага дэпутацкую недатыкальнасць.

Такім чынам, Яраслаў Качыньскі будзе прыцягнуты да адказнасці ў сувязі з абвінавачаннем у збіцці актывіста падчас памятнай цырымоніі з нагоды гадавіны Смаленскай катастрофы.

Кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасць» цягам васьмі гадоў (2015-2023 г.г.) была асноўнай сілай ва ўрадавай кааліцыі Польшчы. Восенню мінулага года ў выніку новых парламенцкіх выбараў ёй не ўдалося стварыць кіруючай кааліцыі, у сувязі з чым партыя Качыньскага перайшла ў апазіцыю.

вс