Беларуская Служба

Стала вядомым Моладзевае слова 2024 года ў Польшчы

10.12.2024 17:00
Яно перамагло 19 іншых слоў, якія трапілі ў фінальную дваццатку плебісцыту Выдавецтва PWN.
 (. sigma)     2024   .
«Сігма» (поль. sigma) – гэта Моладзевае слова 2024 года ў Польшчы. PAP/Leszek Szymański

«Сігма» (поль. sigma) – гэта Моладзевае слова 2024 года ў Польшчы. Яно азначае паспяховага, упэўненага ў сабе, выбітнага чалавека, якім можна захапляцца. «Сігма»  перамагла 19 іншых слоў, якія трапілі ў фінальную дваццатку. У плебісцыце Выдавецтва PWN прынялі ўдзел больш за 140 тысяч чалавек.

Старшыня журы, якое займаецца польскай моладзевай мовай, прафесар Анна Вілечэк (Anna Wileczek), сказала, што за слова «сігма» прагаласавала больш за 20 тысяч чалавек:

- Гэта вельмі папулярнае слова, як сярод моладзі, так і крыху старэйшых карыстальнікаў польскай моладзевай мовы. Гэта цікавае і станоўчае слова, якое выражае цягу моладзі да аўтарытэту.

Лінгвіст, прафесар Ян Мёдэк (Jan Miodek) сказаў, што ў моладзевым слэнгу найважнейшым з’яўляецца гумар:

- На мой погляд, моладзь, больш за ўсё, вабіць умоўнасць жарту, нават абсурд.

Другое месца ў плебісцыце заняло слова «азбест» (azbest – поль.), якое азначае прапанову няякаснага прадукту за высокі кошт. Трэцяе месца займае слова «чаму» (czemó – поль.). Запісанае  з арфаграфічнай памылкай слова азначае перабольшанае здзіўленне.

IAR/аз