«Купляйце свядома! Польскі прадукт» — пад такім слоганам Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі праводзіць асветна-папулярызацыйную кампанію, накіраваную на заахвочванне набыцця айчыннай прадукцыі.
Дзяржаўны сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі Стэфан Краеўскі кажа, што знак «Польскі прадукт» з'яўляецца гарантыяй якасці і ўпэўненасці, што прадукт не прайшоў тысячы кіламетраў, перш чым трапіць на паліцу крамы. Ён дадае, што купляючы ў польскіх вытворцаў, мы не толькі падтрымліваем польскую эканоміку, але і дэманструем так званы спажывецкі патрыятызм.
«Купляйце свядома — важны выбар пры пакупцы з пункту гледжання эканомікі і сельскай гаспадаркі. Давайце звернем увагу на тое, што напісана на этыкетцы, і прымем правільныя рашэнні. Гэта самая простая праява спажывецкага патрыятызму», — кажа намеснік міністра Краеўскі.
Варта таксама адзначыць, што з кожнага злотага, выдаткаванага на польскі прадукт, у мясцовую гаспадарку трапляе ажно 79 грошаў. У выпадку з замежнай прадукцыяй аддача складае ўсяго 25 грошаў.
Міністэрства будзе праводзіць акцыю да пачатку святаў, каб у гэты час як мага больш людзей вырашылі набываць прадукцыю польскіх вытворцаў.
ав