Супрацоўнікі Галоўнага следчага бюро паліцыі канфіскавалі ў Пшэмыслі наркотыкі коштам ў мільён злотых. Двух мужчын затрымалі, іх абвінавачваюць у незаконным абароце наркотыкаў і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе.
Службы выйшлі на след наркадылераў, якія адкрыта вялі свой бізнес у адной з камяніц у цэнтры Пшэмысля. Высветлілася, што гэта людзі, звязаныя з футбольнай хуліганскай суполкай «Polonia Przemyśl», якія сярод белага дня ў буйных памерах гандлявалі наркотыкамі. У затрыманых 23-гадовага і 24-гадовага мужчын былі канфіскаваныя наркотыкі агульным коштам на чорным рынку ў мільён злотых, а таксама больш за 200 тысяч злотых у рознай валюце. Рашэннем суда абодва змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Жэшаўскі аддзел Нацыянальнай пракуратуры, які вядзе расследаванне, не выключае новых арыштаў.
ав