- Навучыўшыся досведу апошніх гадоў у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах, мы не дапусцім замежнага ўмяшання ў нашы выбары, - падкрэсліў прэм'ер-міністр Дональд Туск у панядзелак у паведамленні на платформе X. Ён дадаў, што гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на наступным пасяджэнні Калегіі спецслужбаў.
«Gazeta Wyborcza» напісала ў панядзелак, што хакеры, якія, верагодна, працуюць на расійскую выведку, адправілі 187 тысяч смс-паведамленняў напярэдадні выбараў 2023 года з перадвыбарчай агітацыяй і хацелі даслаць яшчэ 600 тысяч. Таксама яны ўзялі пад кантроль экраны ў 20 гандлёвых цэнтрах.
Выданне атрымала доступ да вынікаў расследавання Мазавецкага аддзелу Нацыянальнай пракуратуры і Агенцтва ўнутранай бяспекі аб дэзінфармацыі, якая была праведзена перад выбарамі 15 кастрычніка мінулага году на карысць замежнай разведкі. Мэтай гэтай акцыі было «выклікаць сур'ёзныя парушэнні ў палітычнай сістэме РП».
«12 кастрычніка 2023 года ўладальнік кампаніі, якая праводзіць рэкламныя кампаніі для іншых фірм, заўважае, што з уліковага запісу аднаго з кліентаў было адпраўлена 187 743 тэкставых паведамленняў наступнага зместу: «Галасуй на ПіС! Мы вярнулі права на годнае жыццё ў старасці, а таксама зробім бясплатнымі пахаванні пенсіянераў». Адпраўкі чакалі яшчэ 600 тысяч смс-паведамленняў. Адпраўніком не быў выбарчы камітэт ПіС, а прыватная кампанія. Уладальнік падазрае ўзлом і спыняе дастаўку», — паведамляе газета.
Расследаванне па факце пачалося неадкладна, а СМІ паведамілі пра смс-паведамленні.