Столькі дапамогі атрымалі больш за 17 тысяч сем’яў падчас 24-га выдання «Szlaсhetna paczka». Гэта на паўтара мільёна злотых менш, чым падчас леташняй кампаніі.
Паводле арганізатараў, з-за інфляцыі палякі больш засяроджаныя на эканоміі і непакояцца за сваю будучыню, але, нягледзячы на цяжкі год, яны яшчэ раз паказалі, што здольныя дзяліцца з людзьмі ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. «На выходных здарыліся сапраўдныя цуды. Разам мы назаўсёды змянілі свет многіх людзей», — сказала Яанна Садзік, кіраўніца асацыяцыі «Вясна», якая арганізуе акцыю.
14 і 15 снежня праходзіў гэтак званы «Уікэнд цудаў», падчас якога валанцёры развозілі навагоднія падарункі малазабяспечаным сем'ям па ўсёй краіне.
Падчас прэс-канферэнцыі ў аўторак арганізатары падвялі вынікі акцыі і абвясцілі, што сярэдні кошт пасылкі склаў 4257 злотых. Атрымалі дапамогу і пацярпелыя ад паводкі – 572 сям’і, у асноўным з Ніжнесілезскага і Апольскага ваяводстваў.
Сёлета ў акцыі ўдзел прымалі больш за 532 тысячы донараў. Амаль палова святочных пасылак была створана ў коле родных і блізкіх, а 28% у кампаніі з калегамі. 15% падарункаў падрыхтавалі школьныя супольнасці. 4% - супрацоўнікі офісаў і грамадскіх устаноў. У арганізацыі мерапрыемства было задзейнічана больш за 12,2 тысяч валанцёраў.
«Szlaсhetna paczka» - гэта не толькі матэрыяльная падтрымка ў выглядзе асноўных паўсядзённых рэчаў. Гэта і фінансавая падтрымка, напрыклад, на пакрыццё выдаткаў на прафесійнае навучанне.
ав