Сёння будзе пададзены запыт на еўрапейскі ордар на арышт Марціна Раманоўскага. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Дар’юш Корнелюк. Следчыя падазраюць, што дэпутат ад партыі «Права і Справядлівасці» (PiS) знаходзіцца за межамі краіны.
«Учора пракуроры накіравалі запыт у нацыянальнае бюро Інтэрпола аб так званай чырвонай ноце, што дазволіць нам шукаць былога намесніка міністра юстыцыі на міжнародным узроўні. Сёння будзе пададзены запыт на еўрапейскі ордар на арышт», — сказаў Дар’юш Карнэлюк.
Генеральны пракурор лічыць, што паводзіны Раманоўскага нельга назваць грамадзянскім непадпарадкаваннем. Карнэлюк падкрэсліў, што справа былога міністра не з’яўляецца палітычнай, а палітык хаваецца ад польскага правасуддзя.
Тое, што Марцін Раманоўскі скрываецца ад правасуддзя, перашкаджае ў правядзенні следчых дзеянняў з яго ўдзелам. Аднак суд можа прыняць рашэнне выключна на аснове сабраных доказаў.
Дэпутат «Права і Справядлівасці», былы намеснік міністра юстыцыі знаходзіцца ў вышуку паліцыі ў сувязі з парушэннямі ў працы Фонду справядлівасці. Супраць палітыка выстаўлена 11 абвінавачанняў. Пракуратура падазрае яго ў прысваенні больш за 107 мільёнаў злотых і спробах прысваення яшчэ звыш 58 мільёнаў злотых.
IAR/нг