Беларуская Служба

Венгрыя дала палітычны прытулак польскаму дэпутату Марціну Раманоўскаму

20.12.2024 07:50
Урад Венгрыі задаволіў заяву дэпутата, былога міністра юстыцыі Марціна Раманоўскага і даў яму міжнародную абарону ў адпаведнасці з Законам аб прытулку.
Ex-Vize-Justizminister Marcin Romanowski wurde in Ungarn Asyl gewhrt. Er wird der Beteiligung am organisierten Verbrechen und der Manipulation von ffentlichen Ausschreibungen beschuldigt.
Ex-Vize-Justizminister Marcin Romanowski wurde in Ungarn Asyl gewährt. Er wird der Beteiligung am organisierten Verbrechen und der Manipulation von öffentlichen Ausschreibungen beschuldigt.gov.pl/web/sprawiedliwosc

Пра гэта паведаміў Барташ Левандоўскі абаронца дэпутата ад «Права і справядлівасці» Марціна Раманоўскага.

Марцін Раманоўскі звярнуўся да ўрада Венгрыі аб абароне «ў сувязі з палітычна матываванымі дзеяннямі спецслужбаў, якія прывялі, у тым ліку, да незаконнага пазбаўлення яго волі і парушэння міжнароднага права».

Суд выдаў еўрапейскі ордар на арышт дэпутата «Права і справядлівасць» Марціна Раманоўскага. Былога міністра юстыцыі цяпер шукаюць ня толькі ў Польшчы, але і ва ўсім Еўрасаюзе.

Дэпутат «Права і справядлівасці» і былы намеснік міністра юстыцыі знаходзіцца ў вышуку ў сувязі з расследаваннем адносна Фонду юстыцыі. На мінулым тыдні суд пастанавіў арыштаваць палітыка на тры месяцы. Яго абаронца тады заявіў, што палітык не змог прысутнічаць на пасяджэнні па стане здароўя.

Былому намесніку міністра юстыцыі ў пракуратуры выставілі 11 абвінавачанняў.

Расследаванне датычыцца магчымых парушэнняў Раманоўскага ў справе Фонду юстыцыі. Палітыку выстаўленыя абвінавачанні, у тым ліку ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы, фальсіфікацыі тэндараў і прысваенні больш чым ста мільёнаў злотых.

Польшча звернецца ў Еўракамісію ў сувязі з прадастаўленнем Венгрыяй прытулку Марціну Раманоўскаму. Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Веслаў Шчэпаньскі заявіў у эфіры TVN24, што Камісія зможа перадаць справу ў Суд ЕС, і суд можа накласці на Будапешт фінансавы штраф за невыкананне вяршэнства права.

Намеснік міністра падкрэсліў, што Венгрыя падпісала дакумент аб еўрапейскім ордары на арышт і таму павінна выконваць дзейнае ў Еўропе заканадаўства.

Міністэрства замежных спраў Польшчы лічыць рашэнне Вугоршчыны несяброўскім у дачыненні да Польшчы і Еўрасаюзу актам.

IAR/вх