Беларуская Служба

Запавольванне нямецкай гаспадаркі негатыўна ўплывае на польскую вытворчасць

22.12.2024 09:12
Польская прамысловасць знаходзіцца нібы ў чысцілішчы — у цэлым не расце ў адпаведнасці з тэндэнцыяй, але і не перажывае рэцэсію, як нямецкая ці венгерская.
Ілюстрацыя uliang/Shutterstock.com

У польскай прамысловасці назіраецца розніца  паміж сектарамі, якія растуць, арыентаванымі на ўнутраны продаж, і тымі, якія арыентаваны на экспарт, дзе вытворчасць скарачаецца. Аўтамабільная прамысловасць вылучаецца ў гэтай другой групе і пачынае адчуваць наступствы праблем у нямецкай эканоміцы,  —  чытаем у выданні Puls Biznesu.

Польская прамысловасць знаходзіцца нібы ў чысцілішчы — у цэлым яна не расце ў адпаведнасці з гістарычнай тэндэнцыяй, але і не перажывае рэцэсію, як нямецкая ці венгерская.

Са спасылкай на дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення  Польшчы, Puls Biznesu адзначае, што толькі ў лістападзе прамысловая вытворчасць знізілася на 1,5% у параўнанні з мінулым годам, але, гледзячы на ​​сярэдні трохмесячны паказчык — больш стабільны і надзейны  — адзначаецца рост прыкладна на 1%. Гэты трэнд не змяняецца ўжо паўгода. Дадзеныя то лепшыя, то горшыя, але ў цэлым трэнд на невялікі рух уверх. Для параўнання — у Еўрасаюзе вытворчасць падае з хуткасцю 1%, а ў Германіі на 3%.

Застаецца істотная розніца паміж сектарамі, арыентаванымі на ўнутраны продаж, і тымі, якія арыентаваны на экспарт. У першых вытворчасць расце сярэднімі тэмпамі —  3%, у той час як у апошніх яна зніжаецца ў сярэднім на 1%, а менавіта гаворка ідзе пра харчовы сектар, дрэваапрацоўчую прамысловасць, фармацэўтыку, будаўнічыя матэрыялы і вытворчасць металаў, электронікі, бытавой тэхнікі і электрычных машын, мэблі, транспартнага абсталявання і аўтамабільную прамысловасць.

эж