Беларуская Служба

17 гадоў таму Польшча далучылася да Шэнгенскай зоны

21.12.2024 10:28
21 снежня 2007 г. Польшча разам з васьмю іншымі краінамі далучылася да Шэнгенскай зоны, якая дазваляе свабоднае перамяшчэнне паміж краінамі-членамі без неабходнасці праходзіць памежны кантроль.
Strefa Schengen
Strefa Schengenźr. Parlament Europejski https://www.europarl.europa.eu/

Польшча з'яўляецца ўдзельніцай Шэнгенскага пагаднення з 1 мая 2004 года, але толькі ў снежні 2007 года артыкул 20 гэтага дакумента пачаў дзейнічаць у краіне. У ім гаворыцца, што ўнутраныя межы Саюза могуць перасякаць яго грамадзяне ў любым месцы без памежнага кантролю.

Разам з Польшчай 21 снежня 2007 года да Шэнгенскай зоны далучыліся яшчэ восем краін: Чэхія, Венгрыя, Эстонія, Літва, Латвія, Мальта, Славакія і Славенія.

Цяпер Шэнгенскае пагадненне звязвае 29 краін, 25 з якіх з'яўляюцца членамі Еўрапейскага саюза. Астатнія чатыры не ўваходзяць у ЕС: Ісландыя, Нарвегія, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн.

Людзі, якія падарожнічаюць па Шэнгенскай зоне, могуць свабодна перасякаць унутраныя межы дзяржаў-членаў і не падлягаюць пашпартнаму кантролю. Падарожнікі могуць перасякаць мяжу з сапраўдным дакументам, які сведчыць асобу.

Шэнгенская зона ўступіла ў сілу ў 1995 годзе ў адпаведнасці з пагадненнем, заключаным у 1985 годзе паміж Францыяй, Германіяй, Бельгіяй, Нідэрландамі і Люксембургам.

PAP/вх