«Мець хатнюю жывёлу — гэта не толькі задавальненне, але перад усім вялікая адказнасць», — падкрэслівае Анна Венгжыновіч (Anna Węgrzynowicz) з аддзелу адукацыі Варшаўскага заапарку.
— Нажаль, кожны год ёсць такая праблема, калі купляюць падарункі ў апошнюю хвіліну. З намерам зрабіць прыемнасць сваім дзецям, або, яшчэ горш, нейкаму чалавеку, пра якога і не ведаем, ці ён дасць рады выконваць умовы догляду. Часам гэта патрабуе вельмі спецыфічнага абсталявання, нейкіх кармушак, грэлак, няпростага корму, а не такога, што можна купіць у кожнай краме, — папярэджвае спецыялістка.
Анна Венгжыновіч дадае, што кожны год у паслясвяточны перыяд у прытулкі трапляе шмат жывёл, якія сталіся «дрэннымі падарункамі»:
— Часам адразу пасля святаў, нават праз некалькі дзён пасля святаў да прытулкаў ідзе шмат пытанняў, ці можна аддаць жывёлу ў прытулак. І таму ёсць забарона выдаваць жывёл з прытулкаў у перадсвяточны час, каб пазней у два-тры разы больш тых жывёл не трапляла ў прытулкі. У заапарку такія пытанні таксама з'яўляюцца. Але заапарк не прымае ніякіх жывёл ад людзей.
Штогадовыя справаздачы сведчаць, што ў студзені й лютым колькасць жывёл у прытулках па ўсёй Польшчы павялічваецца ажно на 30 працэнтаў.
IAR/вх