Беларуская Служба

Кібербяспека і штучны інтэлект сярод прыярытэтаў польскага старшынства

31.12.2024 09:19
Польшча з'яўляецца найбольш атакаванай краінай ЕС у лічбавай прасторы.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Кібербяспека і развіццё штучнага інтэлекту названыя сярод прыярытэтаў польскага старшынства ў ЕС, якое пачынаецца 1 студзеня 2025 г. Гэтыя пытанні знаходзяцца ў сферы адказнасці Міністэрства лічбавання. Ведамства паведаміла, што будзе таксама прасоўваць узгодненасць лічбавых правіл у ЕС ды лічбавую дыпламатыю, то бок, рэалізацыю знешняй палітыкі з выкарыстаннем лічбавых інструментаў, такіх як сацыяльныя сеткі.

У міністэрстве выказалі надзею, што цягам бліжэйшага паўгода Польшча выйдзе на больш высокі ўзровень у плане лічбавага развіцця.
Намеснік міністра лічбавання Дарыюш Стандэрскі (Dariusz Standerski) сказаў, што Польшча мае канкрэтныя планы павышэння лічбавай бяспекі ЕС.

- У студзені мы плануем зладзіць канферэнцыю на тэму кібербяспекі і стратэгічных працэдур рэагавання на інцыдэнты. У сакавіку ў Варшаве мы рыхтуем пасяджэнне Еўрапейскага Саюза па пытаннях тэлекамунікацыі і будзем абмяркоўваць пытанне каардынацыі кіравання кібербяспекай у ЕС.

Дарыюш Стандэрскі падкрэсліў, што цяпер Польшча з'яўляецца найбольш атакаванай краінай ЕС у лічбавай прасторы.

IAR/яс