Удзельнікі апытання адказвалі на пытанне: «Наколькі вы верыце ў шчырасць запэўніванняў украінскага боку адносна ўшанавання памяці ахвяр Валынскай разні, урэгулявання гістарычных спрэчак і эксгумацыі ахвяр?»
Паводле апытання, праведзенага United Surveys для Wirtualna Polska, 67,4% рэспандэнтаў не давяраюць заявам Украіны; 37,8% адказалі, што «хутчэй не вераць», а 29,4 % не вераць у гэта «адназначна». 27% з даверам паставіліся да заяў украінскай улады (23,9% людзей «хутчэй вераць» у іх шчырасць, і толькі 3,1% «моцна верыць»).
У гэтай групе пераважаюць выбаршчыкі кіруючай кааліцыі. Толькі 16% апытаных з ліку прыхільнікаў апазіцыйных партый «ПіС» і «Канфедэрацыя» вераць у шчырасць запэўніванняў Кіева. Сумняваюцца ў іх ажно 83% апытаных.
Wirtualna Polska адзначыла, што 5,8% даследавання не змаглі даць адказ на гэтае пытанне.
Нагадаем, «ніякіх перашкод для правядзення эксгумацыйных і пошукавых работ Польшчай ва Украіне няма», — заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі пасля сустрэчы ў Варшаве са сваім украінскім калегам Андрэем Сыбігам напрыканцы лістапада.
pap/эж