Беларуская Служба

У Беластоку адбылася маніфестацыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

23.12.2024 07:00
Ужо доўгі час ад Анджэя няма ніякіх навін.
Анджэй Пачобутtwitter.com/Latushka

У цэнтры Беластока прайшла традыцыйная штомесячная маніфестацыя салідарнасці з журналістам і актывістам польскай меншасці Анджэем Пачобутам, які знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі, а таксама з іншымі палітычнымі вязнямі.

Удзельнікі акцыі падкрэслівалі, што будуць працягваць арганізоўваць падобныя акцыі, каб пастаянна нагадваць, што за праўду ў Беларусі пагражаюць жорсткія пакаранні.

Журналіст Ян Роман: Ужо доўгі час ад Анджэя няма ніякіх навін. Па нашай інфармацыі, ён надалей знаходзіцца ў ПКТ – гэта асобная камера з жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Вядома, што ў яго сур’езныя праблемы са здароўем, пры гэтым, яму не перадаюць перадачы з прадуктамі харчавання.

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч: Ноч не можа працягвацца цэлую вечнасць. Католікі, вернікі іншых хрысціянскіх канфесій будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Цяпер дзень становіцца даўжэйшым, чым ноч. Пакрысе, пакрысе. І можа, нам тое ж самае ўдасца з нашымі палітычнымі вязнямі.   

Анджэй Пачобут адбывае пакаранне ў выглядзе васьмі гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Беларускі рэжым асудзіў яго нібыта за распальванне варожасці на нацыянальнай глебе і рэабілітацыю нацызму.

IAR/нг