Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб бюджэтных мерах на 2025 год. Акрамя таго, ён паставіў подпісы пад новай рэдакцыяй закона аб аўтарскім праве і сумежных правах, а таксама закона аб азартных гульнях.
Таксама былі падпісаныя змены ў закон аб Фондзе аховы сельскай гаспадаркі і закон аб прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі, а таксама працаўладкаванні людзей з інваліднасцю. У выніку павялічыцца прыблізна на 15% датацыя да заработнай платы работнікаў з інваліднасцю.
Прэзідэнт зацвердзіў і змены ў заканадаўстве з мэтай адаптацыі да адзінай сістэмы.
IAR/нг