Кампанія па напісанні лістоў Amnesty International ахоплівае ўвесь свет, і палякі ўжо каторы год ахвотна ўдзельнічаюць у ёй і дасылаюць лісты, поўныя надзеі.
Дырэктар Amnesty International Ганна Блашчак-Банасяк кажа, што лісты да вязняў сумлення — гэта ўзрушальная акцыя.
«Многія людзі тут, у Польшчы, таксама пішуць ад сэрца такія простыя словы заахвочвання, словы салідарнасці. Яны пішуць, што гэтыя людзі з'яўляюцца ўзорам для пераймання. Гэта пажаданні сілы, падбадзёрвання і веры ў тое, што гэта магчыма», — кажа кіраўніца Amnesty International.
Ганна Блашчак-Банасяк дадае, што цяпер арганізацыя прыкладае намаганні дзеле вызвалення дзевяці чалавек працягваецца.
— Гэта выдатныя людзі з усяго свету, яны вельмі розныя. Сярод іх — кліматычны юрыст з В'етнама, актывісты, якая змагаюцца за правы людзей з інваліднасцю, прафесар з Турцыі, якая выступае супраць катаванняў, актывістка з Саудаўскай Аравіі, якая выступае супраць правіла мужчынскага патранату, за гэта яна была асуджаная на жорсткае пакаранне пазбаўленнем волі, — гаворыць Ганна Блашчак-Банасяк.
Сярод вызваленых у гэтым годзе вязняў сумлення — праваабаронца з Кыргызстана Аляксандра Скочыленка і іранскі рэпер Тумадж Салехі. А Марыя Калеснікава — адна з дзеячаў беларускай апазіцыі, асуджаная на 11 гадоў зняволення — упершыню за гады атрымала магчымасць пабачыцца з блізкімі.
Па стане на 26 снежня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1287 чалавек
IAR/вх