З раніцы 28 снежня з-за абмежаванай бачнасці адменены рэйсы ў Стамбул, Хельсінкі і Амстэрдам.
«Сем рэйсаў былі перанакіраваны ў аэрапорты ў Жэшаве, Катавіцах, Варшаве і Остраве», — заявіла прэс-сакратар аэрапорта Кракава Наталля Вінс.
— Вельмі шмат самалётаў спазніліся, тым, якія вылецелі, цяжка прызямляцца. Самалёты перанакіроўваюцца ў іншыя аэрапорты. у тым ліку ў Жэшаў і Катовіцы. Просім пасажыраў, каб аператыўна звязваліся з перавозчыкам, бо ён вырашае, куды самалёт будзе перанакіраваны, — патлумачыла Вінс.
Чакаецца, што ўмовы надвор'я дазволяць выконваць узлёты і пасадкі ў другой палове дня.
IAR/вх