Беларуская Служба

«Бяспечная Еўропа!» - гэта лозунг польскага старшынства ў Еўрасаюзе

30.12.2024 11:00
Падчас свайго старшынства ў ЕС, Польшча плануе звяртаць увагу на бяспеку Еўропы ў розных вымярэннях, не толькі ваенным.
      -
Намеснік міністра па справах Еўрасаюза Магдалена Сабковяк-ЧарнецкаPolskie Radio

Бяспека ў розных вымярэннях з'яўляецца прыярытэтам польскага старшынства ў Радзе Еўрасаюза. Нагадваем, з 1 студзеня Польшча пяройме ад Венгрыі старшынства ў ЕС.



«Бяспечная Еўропа!» - гэта лозунг польскага старшынства, заявіла намеснік міністра па справах Еўрасаюза Магдалена Сабковяк-Чарнэцка(Magdalena Sobkowiak-Czarnecka):

- Гаворка ідзе пра бяспеку ў сямі вымярэннях. Зараз бяспека атаясамліваецца, перш за ўсё, з расійскай вайной супраць Украіны. Між тым, мы звяртаем увагу на бяспеку ў іншых галінах, як: інфармацыя, ахова здароўя, харчаванне – агулам гаворка ідзе пра ажно сем вымярэнняў бяспекі.

Іншыя важныя пытанні, гэта падтрымка ключавых элементаў абароннай інфраструктуры, такіх як «Усходні шчыт» і «Балтыйская лінія абароны». Прыярытэтам будзе таксама ўзмацненне супрацоўніцтва ў рамках НАТА.

IAR/аз

Падчас польскага старшынства ў ЕС адной з важнейшых задач будзе зніжэнне цэн энергіі

23.12.2024 11:38
Кошты на энергію ў Еўропе нават у 2-5 разоў вышэйшыя, чым у ЗША ці Кітаі.