Беларуская Служба

Значок вядомай дабрачыннай акцыі паляціць у космас разам з польскім касманаўтам

30.12.2024 17:02
25 студзеня 2025 года 33-ці раз адбудзецца буйная дабрачынная акцыя «Вялікі аркестр святочнай дапамогі».
 : a    O
На фота: Славaш Узнаньскі і Ежы OўсякPAP/Tomasz Gzell

Сэрца – сімвал вядомай дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» паляціць у космас разам з польскім касманаўтам Славашам Узнаньскім. Пра гэта ён паведаміў на сумеснай канферэнцыі з міністрам развіцця і тэхналогій Кшыштафам Пашыкам і старшынёй фонду «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» Ежы Оўсякам.



Славаш Узнаньскі(Sławosz Uznański) падкрэсліў, што для яго вялікі гонар падтрымаць дабрачынную акцыю:

- Я вельмі ганаруся тым, што ў мяне будзе магчымасць і вялікі гонар забраць сэрца ў космас, а затым вярнуць яго вам усім.

На Міжнародную касмічную станцыю астранаўты паляцяць на ракеце SpaceX Falcon 9, у капсуле Dragon. Запуск адбудзецца з касмічнага цэнтра імя Кэнэдзі НАСА ў Фларыдзе. Славaш Узнаньскі правядзе ў космасе два тыдні. Ён будзе другім палякам, які паляціць у космас. Першым быў Міраслаў Гермашэўскі, 46 гадоў таму.

Пасля вяртання з касмічнай місіі залатое сэрцайка будзе перададзенае на аўкцыён акцыі.

25 студзеня 2025 года 33-ці раз адбудзецца акцыя «Вялікі аркестр святочнай дапамогі». Валанцёры ў Польшчы і за мяжой будуць збіраць ахвяраванні на абсталяванне шпітальных аддзелаў дзіцячай анкалогіі і гематалогіі.

IAR/аз