Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр: Польшча гатовая да любой сітуацыі, у тым ліку да дэпартацыі

21.01.2025 14:22
Дональд Туск заахвочвае суайчыннікаў вярнуцца з-за акіяна ў Польшчу.
     -
Дональд Туск заахвочвае суайчыннікаў вярнуцца з-за акіяна ў ПольшчуPAP/Piotr Nowak

Прэм’ер-міністар прасіў, каб польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў ЗША былі падрыхтаваныя да магчымай дэпартацыі палякаў, якія працуюць там нелегальна. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб дэпартацыі нелегальных мігрантаў, а польская амбасада ў Вашынгтоне заахвочвае суайчыннікаў да вяртання ў Польшчу.

Дональд Туск паведаміў, што ўжо абмяркоўваў гэтае пытанне з кіраўніком польскай дыпламатыі Радаславам Сікорскім :

— Пасля заяваў новай адміністрацыі ЗША аб дэпартацыі нелегальных мігрантаў я папрасіў нашага міністра замежных справаў падрыхтаваць консульствы на магчымыя наступствы гэтых рашэнняў у адносінах да палякаў, якія знаходзяцца там з розным статусам легальнасці. Мы не атрымалі інфармацыі адносна таго, ці гэтая аперацыя будзе маштабнай у дачыненні да грамадзян Польшчы. У любым выпадку нам трэба быць падрыхтаваным.

Дональд Туск заахвочвае суайчыннікаў вярнуцца з-за акіяна ў Польшчу:

— Кожнаму ёсць месца на радзіме, кожны можа тут мець сваю Амерыкі. За апошнія гады ў нас шмат што змянілася і кожны, хто хоча працаваць, верыць у свае сілы знойдзе сабе добрае месца. Усіх мы будзем вітаць абдымкамі. Я папрасіў таксама адпаведныя службы дапамагаць усім, хто жадае вяртацца ў Польшчу.

У апублікаванай заяве амбасада Польшчы ў ЗША нагадала, што кожны, хто не адмовіўся ад польскага грамадзянства, мае права вярнуцца з эміграцыі і свабодна пасяліцца ў Польшчы.

IAR/яс