Тром грузінам, якія прызямліліся ў аэрапорце ў Пыжовіцах каля Катавіцаў, памежнікі адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Польшчы.
Як кажа паручнік памежнай варты Шымон Масціцкі (Szymon Mościcki), прычыны адмовы ва ўездзе былі разнародныя.
— Двое з іх знаходзіліся ў спісах, якія забараняюць уезд на тэрыторыю шэнгенскай зоны. Яны былі ўнесеныя Нямеччынай і Швейцарыяй. Трэці чалавек ужо выкарыстаў тэрмін дазволу на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы. Камендант аддзялення памежнай варты ў Катавіцэ-Пыжовіцэ адмовіў ім ва ўездзе на тэрыторыю РП і прыняў рашэнне аб змяшчэнні іх у вызначаным месцы да часу выезду з Польшчы.
Да вяртання грузiны будуць знаходзіцца ў памяшканні для непрынятых у аэрапорце і вернуцца ў Грузію наступным рэйсам.
IAR/яс